Дзіця ў касцёле: 7 парадаў для бацькоў

Дзеці не прыходзяць у касцёл, каб перашкаджаць іншым. У іх няма злых намераў. Аднак мы часта бачым сцэны плачу, тупання нагамі, бегання перад алтаром. Такія паводзіны адцягваюць увагу вернікаў, а бацькоў уводзяць у найлепшым выпадку ў збянтэжанасць – у найгоршым у лютасць.

У такой сітуацыі вернікі пачынаюць яшчэ больш засяроджвацца на дзіцяці, чым на малітве. Святары таксама па-рознаму адносяцца да скачучых па касцёле дзяцей. Некаторыя не рэагуюць, абыходзячы сітуацыю тактоўным маўчаннем. Ёсць і такія, каторыя просяць супакоіць дзіця альбо нават выйсці з касцёла.

Усё пачынаецца тады, калі дзіця не прыгатавана да таго, што пойдзе ў касцёл. І гаворка не ідзе пра гатоўнасць, звязаную з узростам альбо псіхічным развіццём. Дзіцё прыходзіць у месца, якое не ведае і не разумее. Чаму мама яго супакойвае яго? Чаму тата не дазваляе бегаць? Чаму там на алтары гарыць лямпка? Навошта свечкі і кветкі?

Дзіцяці прыходзіць у незнаёмае для яго месца. Гэта нармальна, што яму хочацца ўсё даследаваць, да ўсяго праявіць цікаўнасць. Але як зрабіць, каб дзіця ў касцёле захоўвала павагу да гэтага месца, застаючыся дзіцём? Сем простых парадаў могуць нам дапамагчы.


Пусціце дзяцей прыходзіць да Мяне і не перашкаджайце ім, бо такім належыць Царства Божае (Мк 10, 14).

1. Усё пачынаецца з вячэрняй малітвы.

Трэба, каб дзіця чула пра Бога, ведала, што касцёл – гэта Яго Дом. Вазьміце Біблію для дзяцей і пачытайце дзіцяці перад сном пра Бога. Скажыце яму, што ў нядзелю ўсёй сям’ёй пойдзеце Яго адведаць.

2. Схадзіце з дзіцём у касцёл, калі там нікога не будзе.

Папрасіце ў ксяндза дазволу падняцца да хора, можа нават зазірнуць у канфесіянал. Мова не аб тым, каб дзіця да ўсяго дакранулася, але каб лепш пазнаёмілася з найважнейшымі месцамі ў касцёле. Распавядзіце дзіцёнку, чаму алтар – гэта такое незвычайнае месца, Хто знаходзіца ў табернакулуме. Пры гэтым паводзьце сябе адпаведна: не забудзьцеся ўкленчыць перад алтаром, па касцёле хадзіце спакойна, на выхадзе перахрысціцеся. Гледзячы на бацькоў, дзіця адчувае святасць гэтага месца.

3. Паглядзіце з дзіцём святую Імшу па тэлевізары альбо ў інтэрнэце.

Выдатны спосаб для таго, каб абмеркаваць з дзіцём, што адбываецца падчас набажэнства. Распавядзіце, што ксёндз чытае, чаму людзі кленчуць, якое значэнне мае ўзняццё келіха і хлеба. Дзякуючы гэтаму дзіцё ўжо будзе ведаць, што робіцца ў нядзелю на Імшы і зможа актыўна ў гэтым удзельнічаць.

4. Дзіцяці мусіць разумець нядзелную Імшу, як узнагароду.

Нядзельная Імша – гэта свята, выключнае спатканне з Богам. За дзень перад гэтым нагадайце дзіцёнку пра Імшу: «Бог цябе любіць - заўтра мы да Яго пойдзем». Але ніколі не шантажуйце дзіця: павінен ісці ў касцёл, бо як не пойдзеш, то будзе грэх, альбо калі будзеш дрэнна сябе паводзіць – ніякага тэлевізара на тыдзень! У такім выпадку дзіця створыць негатыўную асацыяцыю з касцёлам. Таксама ніколі не трэба абяцаць узнагароду за добрыя паводзіны ў касцёле. Дзіця гэта зразумее таксама: Імша – гэта непрыемны абавязак, але калі пацярпець, можна будзе атрымаць падарунак.

5. На спатканне з Богам – у прыгожай вопратцы.

Звярніце ўвагу, як вы апранаецеся ў касцёл. Калі дзіцёнак убачыць, што апранаецца ў святочны нарад, то і будзе адчуваць сябе асаблівым. А так і ёсць, бо ён ідзе на асаблівае спатканне – з самім Богам.

6. Хадзіце на святую Імшу для дзяцей.

Гэта вельмі важна, каб дзіця актыўна ўдзельнічала ў набажэнстве. Падчас святой Імшы для дзяцей ёсць казанне, скіраванае менавіта да дзяцей. Таксама часам дзяцей прыцягваюць да збору ахвяраванняў, а ўсе разам яны спяваюць знаёмыя ім касцёльныя песні.

7. Дамоўцеся з дзіцём.

Па дарозе ў касцёл паразмаўляйце з дзіцёнкам, куды вы ідзяце і навошта. Нагадайце яму пра вашыя малітвы, пра тое, як вы раней былі ў касцёле. Прагаварыце канкрэтныя ўмовы, якія тычацца паводзінаў у касцёле. Але памятайце, што такі кантракт палягае на тым, што кожны бок заяўляе пра свае пажаданні. Скажыце, што хацелі б, каб дзіцё стаяла каля вас, захоўвала цішыню і рабіла тое ж, што і вы. Але таксама запытайцеся: а чаго хоча дзіцяці?

І яшчэ. Не бярыце ў касцёл цацкі і ежу. Не дазваляйце далёка адыходзіць ад вас, але таксама не выкручвайце яму рукі, трымаючы пры сабе. Няхай проста знаходзіцца побач і бярэ прыклад з таго, як вы перажываеце спатканне з Богам. Памятайце, што мы – прыклад для нашых дзяцей. Яны паўтараюць за намі. І гэта наш шанец перадаць ім правільнае захаванне.

Што рабіць, калі штосьці пайшло не так?

Пасярод Імшы дзіцё пачынае плакаць альбо бегаць па касцёле? Па-першае: рэагуйце адразу, калі дзіцё парушае ўмовы, якія вы абмеркавалі. Калі не адрэагуеце, дзіцёнак проста не будзе ведаць, што яго паводзіны недапушчальныя альбо што кантракт не выконваецца. Нагадайце яму пра тое, пра што дамовіліся перад Імшой. Калі не атрымоўваецца – выйдзіце з дзіцём з касцёла і запытайцеся, што такое здарылася, што дзіцёнак вырашыў праігнараваць вашыя просьбы. Яшчэ раз патлумачце, дзе вы знаходзіцеся, нагадайце, якіх паводзінаў вы чакаеце. Размаўляце спакойна, не падвышайце голас. Скажыце, што дзіцёнак ужо дастаткова вялікі, каб захоўваць сябе адпаведна. І калі толькі пастараецца, то яму напэўна ўдасца добра сябе паводзіць да канца Імшы. Дзецям трэба ведаць, што бацькі ў іх вераць! Тады ім самім лягчэй паверыць у сябе.