Клуб каталіцкай інтэлігенцыі


Клуб інтэлігенцыі
Спатканне - кожную 3-юю нядзелю месяца пасля Святой Імшы ў 18.00. Адказная - Ганна Панішава
Клуб каталіцкай інтэлігенцыі ў Брэсце працуе з 2004 года. Сваей мэтай клуб мае развіццё хрысціянскага светапогляду яго прыхільнікаў праз рэлігійную асвету i сумесную культурна-асветніцкую дзейнасць. Пасяджэнні клуба адбываюцца ў касцёле Узвіжання Святога Крыжа ў Брэсце пасля вячэрняй Святой Імшы ў трэцюю нядзелю кожнага месяца. У праграме дзейнасці клуба першае месца займае вывучэнне Бібліі пры падтрымцы ксяндза пробашча. Актывісты клуба запрашаюць на сустрэчы цікавых i паважаных грамадзян горада i рэгіёна. Абмяркоўваюцца ў клубе таксама артыкулы з рэлігійных часопісаў. Сустрэчы аднадумцаў, сумесная арганізацыйная праца аб'ядноўвае вернікаў, дазваляе з'яўляцца новым праектам i планам у дзейнасці клуба.
У першыя гады пасля заснавання працай КІК-а кіраваў кс. біскуп Казімір Велікаселец, у той час пробашч парафіі Узвіжання Святога Крыжа ў Брэсце. У 2007 годзе кіраўніцтва клубам прыняў кс. Эдуард Мігай. З 2007 года была выдавана парафіяльная газета “Пад крыжам”, якую рэдагаваў кс. Эдуард Мігай. КІК у Брэсце стаў адным з ініцыятараў залажэння традыцыі фестывалю рэлігійнай песні ў Лагішыне на заканчэнне пілігрымкі да Цудоўнага Абраза Маці Божай Лагішынскай у жніўні кожнага года. У 2009 годзе кіраваць працай клуба стаў пробашч парафіі кс. Юрый Хіневіч. Члены клуба разам з рэдакцыяй часопіса “Эха Палесся” выканалі ў 2008 годзе інфармацыйныя лісткі для дзвюх парафій, у якіх паведамлялася пра праблемы і аб’яўлялася пра пошукі спонсарскай дапамогі на рамонт святынь. КІК апякуецца таксама моладзевым рэлігійным гуртом “Еднасць”.

КІК у Брэсце запрашае да супрацоўніцтва ўcix зацікаўленых у жыцці касцёла ў Брэсце, а таксама аналагічныя клубы з іншых парафій.

Ганна Панішава
e-mail: kikbresta_2004@mail.ru