Вялікі Пост



История богослужения Крестного пути

Богослужение Крестного Пути представляет своеобразное духовное паломничество на Голгофу. Оно родилось в Западной Европе, хотя и было вдохновлено впечатлениями от путешествий в Иерусалим.

Совершая вместе со Спасителем путь на Голгофу в своих храмах, пилигримы хотели видеть молитвенно вспоминаемые места в реальном Иерусалиме. В итоге, на современную топографию многократно перестраиваемого города была положена традиция Крестного Пути, рожденная людьми, многие из которых ни разу в этом городе не были. Некоторые стояния в Иерусалиме построены лет сто назад. Не стоит искать историчности на современной Via Dolorosa. Не это главное, суть - в духовной сопричастности и размышлении над тайной искупления.

далей


Разважанні Крыжовага шляху

Першая стацыя Крыжа

Езус асуджаны на смерць Дзень стаяў спякотны - звычайны вясновы дзень у Палестыне. Па руках Пілата сцякала прахалодная,чыстая вада, у якой адбівалася золата міскі і збана. Той, Хто стварыў ваду, золата і збан, знемагаючы ад смагі, бяссоннай ночы і адзіноты, стаяў перад зямным намеснікам зямнога цара! Па руках Пілата сцякала прахалодная, чыстая вада, калі ён змываў з іх кроў Нявіннасці, аддаючы яе віне. Той, Хто не ведаў і дотыку Віны, любіў вінаватых так, што быў гатовы пайсці на смерць за іх віну. Абвешчаны смяротны прысуд. Няспраўны раб праліў ваду на мармуровую падлогу. Яна распырскалася дробнымі кроплямі, нібы кроў. Смерць задрыжэла. Яна ведала, што Яе Уладар нарэшце прыйшоў, каб атрымаць над Ёй перамогу і стварыць з Яе брамы жыцця. Анёлы - дыяментавая карона для некаранаванага Цара - ўпалі ніцма і сваімі крыламі сплялі мяккую, пушыстую дарогу, вядучую Бога на спатканне з болем. Так загучала першая ўрачыстая нота пахавальнай песні пакут - Песня Песняў Любові.

Які за нас цярпеў ад ранаў…

далей


Папяльцовая Серада

Папяльцовая Серада распачынае саракадзённы пост. Лічба сорак у Св. Пісанні азначае пэўны час, прызначаны на нейкае канкрэтнае заданне чалавека ці выратавальнае дзеянне Бога.

Падчас Вялікага Посту Касцёл узгадвае не толькі сорак дзён, праведзеных Езусам у пустыні ў малітве і посце перад пачаткам Яго публічнай місіі, але і тры іншых вялікіх біблейскіх падзеі: сорак дзён паўсюднага патопу, пасля якога Бог заключыў саюз з Ноем; сорак гадоў паломніцтва Ізраэля па пустыні да зямлі абяцанай; сорак дзён знаходжання Майсея на гары Сінай, дзе ён атрымаў ад Бога Скрыжалі Закону.

далей