Навіны Навіны парафіі і не толькі


Душпастырскія Аб’явы на 15 Нядзелю Звычайную 15.07.2018


Дарагія браты і сёстры!

  1. На працягу тыдня Св. Імшы будуць цэлебравацца ў 9.00 і 18.00, адарацыя ў 17.00
  2. У наступную нядзелю – 22 лiпеня - Святая Імша будзе цэлебравацца ў 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00
  3. На тыдні:
    1. У панядзелак успамін НМП з гары Кармэль –“Шкаплерная”
    2. У аўторак успамін св. Аляксея і Богдана
    3. У сераду свята св. Сымона і Караліны
    4. У чацвер успамін св. Вікенція і Марціна
    5. У пятніцу ўспамін св. Чэслава і Гераніма
    6. У суботу ўспамін св. Апалінарыя і Вавжынца
  4. Пілігрымка на спатканне з Папам Рымскім да Літвы, запрашаем (да 20 ліпеня)
  5. Рэкалекцыі для старэйшай моладзі з 23 па 26 жніўня
  6. Сёння ў нядзелю спатканне інтэлігенцыі каталіцкай пасля св. Імшы ў 18.00
  7. У панядзелак запрашаем усіх, хто носіць шкаплер на святую Імшу
  8. Заняткі, прыгатаванне да шлюбу, у панядзелкі пасля 18.30 - запрашаем
  9. Дзякуем (і вельмі просім) аб ахвярах на будову новага касцёла на Рэчыцы, просім аб малітве і дапамозе пры будове. Сёння збіраем ахвяры пры уваходзе да касцёла.
  10. Дзякуем за працу на будове ў суботу
  11. Дзякуем за працу ў касцёле парафянам з Рэчыцы, у аўторак просім прыйсці прыбіраць у касцёле парафянаў з Граеўкі
  12. Рэкалекцыі для міністрантаў у Мядзведзічах з 13 па 20 ліпеня (ад 13 гадоў)
  13. Просім аб малітве ў інтэнцыі спраў нашай парафіі
  14. У жніўнi пілігрымка да Каралевы Палесся
  15. Запрашаем таксама на навучанне да коледжа ў Баранавічах
  16. Дзякуем тым, хто памыў дах касцёла

На плябаніі нумар тэлефону - 21 88 59