Набажэнствы на працягу года



Май — месяц Марыі. Маёвыя набажэнствы.

Месяц май у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі. На працягу ўсяго месяца вернікі збіраюцца ў касцёлах, а таксама каля каплічак і прыдарожных фігураў Маці Божай, каб разам маліцца, просячы заступніцтва Марыі.

Шырокае распаўсюджанне маёвае набажэнства набыло ў нас у ХІХ ст., але ўзнікла гэтая традыцыя значна раней. Вядома, што ўжо ў V ст. хрысціяне на Усходзе збіраліся, каб разам маліцца і спяваць песні на ўшанаванне Багародзіцы. На Захадзе ўжо ў І тысячагоддзі май дзе-нідзе лічыўся месяцам Марыі. Нарэшце, на мяжы XIII i XIV ст. узнікла думка прысвяціць гэты месяц Маці Божай. Першым гэта прапанаваў іспанскі кароль Альфонс Х (памёр у 1284 г.). Манарх, які сам заўсёды ўдзельнічаў у маёвых набажэнствах, заахвочваў да гэтага ўсіх сваіх падданых.

далей


Набажэнствы на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса

З самых ранніх часоў каталіцкі касцёл шанаваў ахвярную любоў Хрыста да людзей, для якой існавалі розныя сімвалы. У старажытнасці гэта быў вобраз Добрага Пастыра. У сярэднія стагоддзі атрымаў распаўсюджванне культ пяці Хрыстовых ран і укаранаванай цернямі галавы Хрыстовай. Тады ж узнік і культ Сэрца Езуса (як працяг і развіццё культа галоўнай з пяці Яго ран – у баку), які паступова набіраў сілу. Яго сляды можна выявіць, у прыватнасці, у манастырах цыстэрцыянак у Саксоніі ў XIII стагоддзі (бачанні св. Мацільды і св. Гертруды Хельфцкай), у жыццяпісе сярэднявечных святых, у практыках дамініканскага, францысканскага і картэзіянскага ордэнаў. Аднак прыкметнай з'явай у царкоўным жыцці ён стаў ужо ў Новы Час.

далей