1) Нашыя дары прымі, о Божа, Што складаем на алтар Табе. З верай і надзеяй, Пане, просім, Адары любоўю хай душа Табой жыве. 2. Дай пазнаць нам волю Тваю, Пане, Хочам жыць паводле слоў Тваіх. Без Цябе - мы пыл мізэрны, марны, У цемры без Цябе блукаем, шлях нам асвяці. 3. Просім, дай нам ласку Тваю, Пане, Памажы нам да Цябе прыйсці. Хочам быць з Табою ў небе разам, Тваю веліч і магутнасць вечна каб хваліць.
2) Пан апора наша, свету Валадар Сёння верным слугам Ён прыносіць дар: Утаёны ў хлебе аддае Сябе, Грэшнікам Збаўленне ў міласці дае. Пр:. : Хлеб і віно з Богам лучаць нас. 2.У Святой Камуніі скрыты Бог жывы, Лечыць душы дарам Цела і Крыві. З Гостыі сыходзіць Божае святло, У праўдзівым хлебе - вечнае жыццё. 3.Пан - аслона наша, Пан даруе грэх. Прымем Яго сэрцам - ўбачым свет уцех. Хоць шляхі цярністы у спакусаў час Езусава Цела адраджае нас. 4.Езу, Ты крыніца усякага дабра, Ясная дарога нашага жыцця. Асвяці наш розум, сэрцы запалі, Нас Тваёй апекай, Езу, адары. 5.Будзем у пакоры літасці прасіць. Бог наш міласэрны нам багаславіць. Праз святую споведзь сэрца ачышчаць, Цела таямніцу годна спажываць. 6.Ўсемагутны Божа неба і зямлі, На гаротных ласку міласці спашлі. Адары надзеяй, веру ў душы ўлі, Радасці праменнем свет наш азары. 7.Дай нам, Езу Хрыстэ да Цябе прыйсці, Добрую дарогу ў жыцці знайсці. Жыць у супакоі Пане памажы, Ад спакусаў свету нас абарані.
3)Наш Пан – Хлеб Нябесны між намі жыве, Ён сумным надзею і радасць дае. Пакорна сыходзіць для нас на алтар Каб стаць нам Спажывай, дае сябе ў дар. 2. Наш Пан - Добры Пастыр, прытулак слабым Дае літасціва ў сэрцы сваім Любоўю святою лагодзіць нам боль І сум разганяе надзеі святлом. 3. Наш Пан міласэрны, Ён любіць свой люд Прамень з неба шле у даліну пакут Шляхі чалавеку, каб тут асвятляць, У сэрцах па небе тугу абуджаць. 4. Наш Пан праслаўлёны, да нас Ён ідзе, Нясе супакой, суцяшэнне ў бядзе, О, свету Збаўленне, Ты моцай Сваёй Ратуй нас заўсёды з няволі грахоў.
4) Пад Твае прыходзім дзверы шчырым сэрцам поўны веры, Што пад відам скрыты хлеба, Ты ёсць Бог праўдзівы з неба. 2. Зразумець нам трудна гэта, каб Сын Божы - Збаўца свету, Аж так скрыўся ўсім на дзіва, і ў Гостыі жыў праўдзіва. 3. Міласць Бога заяснела, як змяніў хлеб ў Сваё Цела – Нам пакінуў спажываці, каб праз гэта нас збаўляці. 4. Несмяротны, моцны Божа, зразумець Цябе хто можа? Ты для грэшных справядлівы і для добрых міласцівы. 5. Хоць Анёлы ў небе блізка, прад Табою паўшы нізка, Усцяж на твар Твой спаглядаюць, чым ёсць Бог, аднак, не знаюць. 6. Над Анёлам Бог спрадвеку так не даў, як чалавеку. Прыступаць да Бога смела, спажываць Ягона Цела. 7. Я таго ня годзен,Пане, каб ва мне меў прабыванне - скажы толькі адно Слова, і душу мне зновіш знова. 8. Б'ю паклоны прад Табою, ласку май над грэшным мною. Хай жыву з Табою, панам, аж на векі вечны. Амэн.
5) Божа, наш Ойча, просім, прымі Гэты хлеб і віно — нашыя дары. Плён працы рук людскіх і плады зямлі, Божа, наш Ойча, просім, прымі (х2) 2.Божа, наш Ойча, просім, прымі Ўсё, што мы ад Цябе маем у жыцці: Нашую радасць, боль, працу і любоў Божа, наш Ойча, просім, прымі (х2)
6) Пане, добры, як хлеб, Будзь праслаўлёны паўсюдным Касцёлам. Бо так бязмежна Ты палюбіў нас, Бязмежна Ты палюбіў нас. 1. Ты хлеб памножыў на спустыні, Божа, Каб мы ў шляху да неба сілы мелі. Ты маннай стаў вандроўнікам галодным – Для тых, што вечна быць з Табой хацелі. 2.Жніво настала, радуюцца людзі, Саспела ніва, пахне свежым хлебам. Хай алтаром зямля ўся наша будзе, А хлеб – Камуніяй тым, хто прагне неба. 3. Ты нас сваімі назавеш сябрамі, Калі мы зробім, што Ты загадаў нам. Што ж без Цябе ўчыніць мы можам, Пане, Бо Ты для нас - жыццё і спадзяванне. 4. Ты на крыжы аддаў жыццё за грэшных, А Сам застаўся Хлебам у святынях. Для нас адкрыта Сэрца Тваё вечна, Бо як дзяцей Ты, Божа, палюбоў нас.
7) Праслаўляю з верай, Божа мой, Цябе! Ты пад відам хлеба скрыты для мяне. Сэрца ў пакоры, Божа, прад Табой, Ўсё губляе вартасць ў велічы Тваёй. 2. Нашыя пачуцці памыляюцца, Толькі словы веры тут спраўджаюцца. Што сказаў Сын Божы – праўда вечная, Слову Яго верыць – справа пэўная. 3. Боскасць Твая ўкрытай на крыжы была, Тут жа чалавечнасць утоена Твая. Як злачынец з крыжа, з верай вызнаю, Што Ты – Бог і чалавек,збаў душу маю. 4. Як Тамаш я раны не даследую Пазнаю, аднак, Цябе, Табе верую. Дай усё болей верыць і надзеяцца І любоў мая к Табе хай жа ўзмоцніца. 5. О ўспаміне смерці Пана нашага! Хлеб жывы, крыніца Божага жыцця! Удзялі мне ласкі, каб жыць у Табе. Розумам і духам разважаць Цябе. 6. Пелікане добры, Пане Езу мой! О, абмый душу маю Ты Крывёй сваёй! Гэтай крыві кропля здольна свет абмыць, Ад усіх злачынстваў, з вінаў вызваліць. 7. Сёння Цябе бачу ў хлеба постаці, І прашу пакорна адной міласці: Каб Тваё аблічча – ўжо адкрытае, Езу, я мог бачыць у вечнай хвале.
8) Божа, злітуйся над намі Благаслаў, пашлі нам ласку: Хай убачаць нашы вочы Воблік Твой у поўным бляску Пр.: Услаўляюць хай народы, Хай народы Цябе славяць, Божа! 2. Хай спазнае свет нарэшце Пана і Яго дарогі. Прымуць хай Тваё збаўленне Людзі ўсе і ўсе народы. 3.Хай жа радасць запануе На зямлі спаміж народаў Праведнасць няхай кіруе Цэлым светам з Божай згоды. 4. Плён зямлі ўжо нам адданы, Бог паслаў благаславенне. Пану хай нясецца слава На свет цэлы, на век вечны!
9) Веру, Пане, з грэху збавіў нас усіх. Веру - чалавекам стаўся Божы Сын. То загад любові - крыж на плечы браць, У Касцёле Сакрамэнтам Найсвятейшым стаць. Ты вядеш у вечнасць нас, дзе чакае рай; І да сэрца прытуляеш. 1. Ты даеш мне сілу, пасылаеш моц. Дорыш мне спакой там, дзе пужае ноч. Ты - мой паратунак, не загіну я, Бо мяне трымае моцна Божая рука. Па жыцці з Табой пайду хоць на свету край, І не стрэнуся з бядою. 2. Прагну жыць з Табою, бо Ты Бог жывы. Ты мой шлях надзейны, годны назаўжды; Сын Айца Спрадвечны, Наймудрэйшы Сын, Яснай праўдай свеціш, Божа, верным праз вякі. З нікне боль, трывогі сум, праміне журба, Бо ты, Пане, ёсць са мною. 3. Табе, Божа Ойча, веру сваю дам, Толькі Табе, Божа, давяраю я, Духам Святым, Божа, ў сэрца ты прыйдзі І любові Божай зерне моцна ажыві, У душы мне распалі Божай Ласкі дар, Дай мне стаць Тваім навекі, Дай мне стаць Тваім навекі...
10) 3 Табою быць хачу, о Езу мой! 3 Табою мне лягчэй крыж несці свой. Да Цябе ўдзячны спеў я пасылаю свой, 3 Табою быць хачу, о Пане мой. 2. 3 Табою быць хачу у кожны дзень I за Табой ісці ўсцяж, нібы цень. Тваю прысутнасць чуць дай мне ў душы маёй. 3 Табою быць хачу, о Пане мой. 3. Нібы вандроўнік я ў цемры начы, Дай сілу духа мне, шлях асвяці. Ты на мяне скіруй спагадны позірк Свой, 3 Табою быць хачу, о Пане мой.
11) Бог міласэрны – Ён кліча нас і спасылае міласці час, каб нашы душы сталі чысцей- ідзі, ідзі хутчэй! Рэфр.: Грэх спыні і голас той пачуй, Божай ласкай душу ўратуй! На кожным месцы і ў кожны час Езус чакае нас. 2. Ён абароніць нас ад бяды, Паблагаславіць нашы труды, Слёзы асушыць з тваіх вачэй - Ідзі, ідзі хутчэй. 3. У Эўхарыстыі сышоў да нас; Ідзі насустрач: Ён - Збаўца наш! Выбавіць з вечнай цемры начэй - Ідзі, ідзі хутчэй.
12) Будзь жа праслаўлёны, Езу ў Гостыі, Ты – наш Адкупіцель, Ты – наш Хлеб жывы. Рэф.: Слаўся, Хрысце, зараз і навек, у Гостыі сакрыты Бога-чалавек. 2. Будзь жа праслаўлёны, Езу, Збаўца наш, Як ягнё пакорны ў Свой смяротны час. 3. Будзь жа праслаўлёны, наш Нябесны Хлеб, Чэсць і пакланенне аддаём Табе. 4. Будзь жа праслаўлёны за Твой Боскі дар, Наш Айцец Нябесны, свету Валадар. 5. Будзь жа праслаўлёна, Збаўча Ахвяра, Хай да нас не прыйдзе страшная кара. 6. Будзь жа праслаўлёны, Ўсемагутны Бог, Смерць Ты і шатана мужна перамог. 7. Будзь жа праслаўлёны, Ты жыццё даеш, Добрыя намеры нашы ведаеш.
13) Езу, у сэрцы ты маім радасць збаўлення мне адкрыў Стаў для мяне крыніцай ласк; будзь праслаўлёны, Божа наш. 2. Што для Цябе ўчыніць магу, каб паказаць любоў маю? Волю Тваю заўжды прымаць і душу чыстай захаваць. 3. Езу, не пакідай мяне, мая душа Табой жыве У час цярпення памажы вытрываць у Тваёй любові.
14) Езус ішоў узбярэжжам, за сабою Ён клікаў ў дарогу, Каб людзі чулі слоў Божых праўду. Пр.: О, Езу, клічаш Ты за сабою, сёння імя маё ціха прамовіў. Я пакіну свой на беразе човен і з Табою рапачну новы лоў. 2. Золата, срэбра не маю, але рукі да працы гатовы, І маю сэрца, што хоча праўды. 3. Ты маіх рук патрабуеш, кропель поту і шчырага сэрца Нязломнай веры, маёй адвагі.
5) Богу заспявайма ўсе Дзякуем Табе, о Пане Бо і ў шчасці і ў тузе Ты заўсёды разам з намі. Пр: Богу заспявайма ўсе спеў падзякі, радасці спеў. 2. У бясконцай дабрыні Ты збаўленне нам прызначыў Свайго Сына з вышыні даў нам і грахі прабачыў. 3. Каб жылі мы, як браты, у любові без заганы Жыватворчы Дух Святы, Суцяшальнік нам пасланы 4. І паўсюль, дзе толькі тут нас вядуць шляхі зямныя Не пакіне верны люд Маці Божая, Марыя 5. Божа, ў неба нас вядзі, захавай ад вечнай смерці Ў кожную сям'ю прыйдзі, валадар у кожным сэрцы.
16) Чэсць Табе, слава, наш добры Пане, з веку да веку не перастане! 2. I грамада ўся, верныя людзі, славіць Цябе мы, Ойча наш, будзем. 3. Дзякуем шчыра, Добры наш Божа, за літасьцівы дар Твой прыгожы, 4. Што дараваў нам нашы заганы, ласкі Сваёй дар даў тут сабраным. 5. Ты на Сябе ўзяў цяжар нялёгкі, дзеля нас, грэшных, не меў палёгкі. 6. Цела Святое дзідай прабіта і Кроў бязвінна была праліта.
17) Пр.: Пане, добры, як хлеб, Будзь праслаўлёны паўсюдным Касцёлам. Бо так бязмежна Ты палюбіў нас, Бязмежна Ты палюбіў нас. 1. Ты хлеб памножыў на спустыні, Божа, Каб мы ў шляху да неба сілы мелі. Ты маннай стаў вандроўнікам галодным – Для тых, што вечна быць з Табой хацелі. 2. Жніво настала, радуюцца людзі, Саспела ніва, пахне свежым хлебам. Хай алтаром зямля ўся наша будзе, А хлеб – Камуніяй тым, хто прагне неба. 3. Ты нас сваімі назавеш сябрамі, Калі мы зробім, што Ты загадаў нам. Што ж без Цябе ўчыніць мы можам, Пане, Бо Ты для нас - жыццё і спадзяванне. 4. Ты на крыжы аддаў жыццё за грэшных, А Сам застаўся Хлебам у святынях. Для нас адкрыта Сэрца Тваё вечна, Бо як дзяцей Ты, Божа, палюбоў нас.
18) Езу, Любоў Твая ў Гостыі скрытая, міласці цуд. Бо нам пажывай стаў, Сэрца Сваё нам даў, ласкі струмень спаслаў на верны люд. 2. Даруеш тым, што злом раняць, нібы лязом, Цябе віной. Дзідай прабіты бок! Сэрца адкрыў нам Бог, Каб свет абмыцца мог Яго Крывёй. 3. Ты ў Божым Сэрцы нам даеш прытулак сам, о, Езу мой! Нам вораг злом сваім больш не пашкодзіць ў Ім, Бо у Табе Самім люд скрыўся Твой. 4. Сэрца Тваё - трон ласк і міласэрнасць-бляск свеціцца ў Ім. Пане, Ты бачыш Сам, што вельмі цяжка нам: Быць на вякі з Табой дазволь усім.
19) Цябе, Бога, праслаўляем (Те Deum) Цябе, Бога, праслаўляем, Табе, Пане, хвала вечна, Неба і зямля спявае Табе, Ойча векавечны. Табе, Божа, ўсе Анёлы, 3 імі Моцы і Нябёсы, Хэрубімы, Сэрафімы Гімн хвалы адвечны ўзносяць. Святы, Святы над святымі Бог Магутны і Ласкавы, Над зямлёй і небам слыне Неабсяжнасць Тваёй славы. I апосталы, і вучні, Хор прарокаў, поўны хвалы, 3 імі мучанікаў лучнасць Аддаюць Табе пашану. У сугучным хоры льецца Па усёй зямлі наўкола Табе хвала з нашых сэрцаў, Спеў святы Твайго Касцёла. Сына з Духам Суцяшэння, Велічы Айца прамністай Праслаўляе ўсё стварэнне, - Валадар хвалы Ты, Хрыстэ. Праз вякі гучыць няспынна Спеў, што славіць Твае справы. Пане, ад усіх правінаў Захаваць нас будзь ласкавы. Каб жа выбавіць свет цэлы Праз свае святыя раны, Сын Айца спрадвечны, цела Ты прыняў ва ўлонні Панны. Зруйнаваў Ты брамы смерці, На крыжы ёй вырваў джала, Каб для ўсіх, хто ў Цябе верыць, Радасць вечная заззяла. Праваруч Айца, у славе Трон Твой, Збаўца наш адзіны, Прыйдзеш зноў адтуль у яве, Каб судзіць людскія чыны. Грэшным Ты не дай загінуць, - Будзь нам Збаўцам, не Суддзёю I абмый нас ад правінаў Дарагой сваёй крывёю. Са святымі, ў бляску моцы Захавай Тваіх абраных, Пане, збаў народ Твой, просім, Благаслаў Тваіх падданых. Шляхам нас вядзі бяспечным У нябесны Ерузалем. Цябе, Валадар адвечны, Мы штодзёна праслаўляем. He пакінь жа свайго люду, Божа, без Тваёй апекі. Пану веру, дык не буду Асаромлены навекі.
Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная. О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.
Малiтва св. Бэрнарда
Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.