29.09 —Панядзелак — свята св. Міхала, св. Габрыэля і Рафала, арханёлаў
30.09 — Аўторак — успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла
1.10 — Серада — успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла
2.10 — Чацвер — успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў, першы чацвер
3.10 —Пятніца — першая пятніца, адарацыя ад 15.00
4.10 — Субота — успамін св. Францішка Асізскага, першая субота
5.10 — Нядзеля — адарацыйная нядзеля, працэсія пасля св. Імшы 10.30
РУЖАНЦОВАЕ НАБАЖЭНСТВА КОЖНЫ ДЗЕНЬ 17.20
Запрашаю прыбіраць касцёл у панядзелак 29.09 пасля вечаровай Св. Імшы, парафіянаў з мікрараёна Дуброўка і ўсіх людзей “добрай волі”
Шчыра дзякую ўсім тым, хто прыбіраў Касцёл, мыў вокны, дапамагаў маляваць, вялікі дзякуй за малітву, дапамогу, працу і ахвяраванні. Няхай добры Бог Вам стокротна адудзячыць. Жадаю Божага благаслаўлення ў новым тыдні.