Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі
Дарагія ў Хрысце браты і сёстры!
У сувязі са смерцю Папы Францішка да часу абрання наступнага Пантыфіка з
супольнасці кардыналаў-электаў у Паўсюдным Касцёле перажываем асаблівы
перыяд “sede vacante”, калі молімся аб тым, каб Апостальская Сталіца зноў была
ўзначаленая выбраным Богам наступнікам святога Пятра, бачным галавою Касцёла.
Таму заклікаю ўсіх вас, дарагія вернікі Пінскай дыяцэзіі, да асабістай і
супольнай малітвы як за памерлага Святога Айца Францішка, які адышоў у вечнасць,
так і аб выбары новага Пантыфіка. Папа Францішак у свой час быў адданым
пастырам Паўсюднага Касцёла, асабліва заклікаў усіх людзей да міласэрнасці,
паяднання з Богам і паміж сабою. Ён распачаў Святы Юбілейны Год, адчыніў
юбілейную браму ў базыліцы святога Пятра ў Рыме, даў дазвол атрымліваць адпусты
ў катэдральных касцёлах ва ўсім свеце, а таксама ў вызначаных біскупамі юбілейных
святынях у дыяцэзіях.
Папа як Намеснік Хрыста на зямлі з’яўляецца наступнікам святога Пятра,
Біскупам Рыму, бачным кіраўніком Паўсюднага Касцёла. Адклікаючыся на словы
святой памяці Папы Францішка быць “пілігрымамі надзеі” ў сучасным свеце, жадаем
ў гэтым асаблівым годзе Звычайнага Юбілею ў лучнасці з Пасюдным Касцёлам
адзначаць стагоддзе з даты заснавання Пінскай дыяцэзіі. Будзем жа як пілігрымы
надзеі нястомна трываць у малітве, чыніць справы міласэрнасці, заўважаць усіх
патрабуючых, падтрымліваць іх словам і дзеяннем. А ў гэты асаблівы час ахвяруйма
ўсё гэта ў духу веры Добраму Богу ў інтэнцыі выбару новага Папы. Бо ён з’яўляецца
тым, хто вядзе вернікаў Касцёла Божым шляхам, сваім навучаннем, кіраваннем і
ўласным прыкладам паказваючы, як ісці за Хрыстом і быць паслухмяным
натхненням Духа Святога.
Заахвочваю вас, дарагія браты і сёстры, да руплівай малітвы, каб падтрымаць
выбар новага Пантыфіка. Няхай Дух Святы дапаможа сабраным у Апостальскай
Сталіцы кардыналам выбраць таго, хто будзе далей весці Касцёл Хрыстовай дарогай
збаўлення. Няхай жа нашыя супольныя малітвы і ахвяраваныя добрыя ўчынкі ў
інтэнцыі выбару новага Пантыфіка ўвянчаюцца радаснай весткай, якую згодна з
традыцыяй пачуем з плошчы святога Пятра ў Рыме: “Habemus Papam” – “Маем
новага Папу”.

З пастырскім благаслаўленнем,
+ Антоні Дзям’янка
Біскуп Пінскі