Мяне завуць Антон Анціпенка.
Я святар Пінскай дыяцэзіі.
У 2017 годзе скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю - магiстар тэалогіі, быў прызначаны вікарыем у парафію Узвіжання Святога Крыжа.
У 2018 годзе распачаў дактарантуру тэалагічнага факультэта Люблінскага універсітэта па спецыяльнасці «Тэалогія Літургіі». Праз два гады атрымаў каталіцкую ступень бакалаўра.
Падчас вучобы я праводзіў даследаванне для сваёй доктарскай дысертацыі пад назвай “Вераванні, звычаі і абрады, звязаныя са смерцю ў Баранавіцкім рэгіёне ў Беларусі”. У 2022 г. пад кіраўніцтвам кс. праф. др хаб. Багуслава Мігута здолеў скончыць сваю працу і прыступіць да яе абароны 27.06.2022 г.
Цяпер з’яўляюся пробашчам парафій Узвіжання Святога Крыжа і св. Казіміра ў г. Брэсце